Амаль чвэрць расейцаў падтрымалі аб’яднанне з Беларуссю



Больш за 70% расейцаў па-ранейшаму лічаць сваю краіну вялікай дзяржавай, і амаль чвэрць выступаюць за стварэнне агульнай дзяржавы з Беларуссю, паведамляе rbc.ru. Гэта вынікае з апытання „Левада-цэнтра”.

44% лічаць, што краіны павінны больш актыўна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы, 28% – што трэба захаваць супрацоўніцтва на ранейшым роўні. 13% выступаюць за стварэнне агульнай дзяржавы з адзіным кіраўніцтвам, 10% упэўненыя, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расеі.

Большасць расейцаў цікавіць менавіта эканамічная, а не палітычная інтэграцыя з Беларуссю як найбольш блізкім суседам.

Эксперт «Маскоўскага цэнтра Карнегі» Андрэй Калеснікаў нагадаў пра сумеснае даследаванне „Левада-цэнтра” і „Цэнтра Карнегі” пра гатоўнасць расейцаў да пераменаў, у якім Беларусь трапіла ў тройку краін – прыкладаў для пераймання. А ў студзені беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка, па дадзеных ВЦІОМа, стаў самым папулярным сярод расейцаў замежным палітыкам.

Фота Reuters