Амаль палова ложкаў у менскіх стацыянарах для хворых на COVID-19
20 гадоў таму
У Менску для лячэння пацыентаў з каронавірусам выдзелена больш за 4,6 тысячы ложкаў, пры тым, што агульная колькасць месцаў у стацыянарах горада складае звыш 10,1 тысячы, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У ведамстве адзначылі, што для далячэння пацыентаў з пнеўманіяй, а таксама для іх аздараўлення ў сталічных бальніцах падрыхтавана 370 ложкаў. Усяго ў Менску працуе 108 арганізацый аховы здароўя, з іх 25 бальнічных.
