Аматары экстрэмальных гульняў згулялі ў “Бэтмана…”



Амаль дзве сотні аматараў экстрэмальных гульняў згулялі ў Гародні ў гульню “Адзначай мяне поўнасцю ці Навагоднія прыгоды Бэтмана…”. Квэст адбываўся як па цэнтральных вуліцах гораду, так і па закінутых вайсковых кашарах у гарадзенскім Фолюшы і на вуліцы Лідскай. Былі загаданыя розныя рэбусы і прайшоў вялікі мегапошук схаваных кадоў-шыфраў.

Пра гульню распавядаюць гульцы праекта з розных гарадоў:

– Выдатная атрымалася гульня. Выдатныя былі аб’екты. Добрыя задумкі. Не было ніякіх недахопаў. Усё было на высокім узроўні. Дзякуй сябрам каманды і сапернікам за выдатны вечар.

– Цікавая на гэтай гульні была першая частка. Дзе мы пакаталіся па горадзе з вялікай колькасцю логікі. У другай частцы гульня перайшла ў палявую стадыю, якую мы, на жаль, правалілі і зараз будзем плакаць.

Арганізатарамі гульні ў Гародні была самая старэйшая каманда гарадзенскага праекта Nightcity – “Кажаны”. Наступная эктрэмальная гульня ў Гародні адбудзецца 23 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя