Амбасадар Украіны разлічвае на высокую яўку выбаршчыкаў на ўчастку ў Менску
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім разлічвае на высокую яўку выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта на ўчастку ў Менску. Пра гэта ён заявіў БелаПАН падчас галасавання 31 сакавіка ў Менску.
„Разлічваю, што яўка будзе высокая, таму што высокая цікавасць да гэтых выбараў. Галоўная задача пасольства — забяспечыць працу камісіі. Пакуль усё арганізавана праходзіць, так як мы планавалі”, — сказаў дыпламат.
Паводле слоў кіраўніка выбарчай камісіі Аксаны Урублеўскай, грамадзяне Украіны, якія пражываюць у Беларусі, праявілі вялікую цікавасць да маючых адбыцца выбараў пры ўдакладненні выбарчых спісаў.
„Людзі вельмі актыўна тэлефанавалі з усіх рэгіёнаў, паўставалі на консульскі ўлік. Да нас стаяла чарга, каб падаць заявы на ўнясенне ў выбарчыя спісы. Актыўнасць для гэтага рэгіёну небывалая, мы нават плануем павялічыць час працы камісіі пры падрыхтоўцы да другога тура”, — сказала яна.
Паводле слоў Урублеўскай, у выбарчыя спісы ўчастка ў Менску ўнесены 7.191 чалавек і 4.940 у Берасці.
belapan.by
