Amnesty International выявіла ў сябе дыскрымінацыю



Прэзідэнт міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Кумі Найда правёў незалежнае расследаванне двух выпадкаў самагубства сярод работнікаў арганізацыі. Па яе выніках сем дырэктараў розных штабаў арганізацыі падалі ў адстаўку, пяцёра з іх звольненыя.

Выявілася, што ўнутры арганізацыі, якая дэкларуе абарону правоў, насамрэч існавалі дыскрымінацыі па расавай, палавой прыкметах і іншыя віды зняважлівага стаўлення да розных людзей. Першым у траўні 2018 году скончыў жыццё самагубствам 65-гадовы Гаэтан Муту са штабу ў Парыжы, які ў перадсмяротнай цыдулцы паскардзіўся на перапрацоўку і моцны стрэс. Праз 6 тыдняў самагубствам скончыла 28-гадовая стажорка штабу ў Жэневе Разалінд Мак Грэгар з Вялікарытаніі.

Унутранае расследаванне даказала факты існавання розных відаў дыскрымінацый унутры арганізацыі. Звяз працаўнікоў Amnesty International прыйшоў да высновы, што з 2017 году кожны трэці работнік арганізацыі меў праблемы з дэпрэсіяй, чуў пагрозы ці быў ахвярай дыскрымінацыі. Саму ж структуру часта вінавацяць у тым, што яна абараняе ня ўсіх пагарджаных у свеце. Тыдзень таму быў апублікаваны даклад, які сведчыць пра буйны шматгадовы пераслед хрысціянаў па ўсёй планеце, але Amnesty International дагэтуль не заяўляла пра пераслед асобаў хрысціянскага веравызнання.

Беларускае Радыё Рацыя