Анархісты Беларусі: Дзень Волі – не анархісцкае свята, але мы выходзім



Анархісты Беларусі таксама святкуюць 25 сакавіка праз шэраг акцый, запланаваных у беларускіх гарадах.

Віншаванні беларусам з Днём Волі перадаў прадстаўнік анархісцкай групы „Прамень” – Мікалай, які папрасіў не называць сваё прозвішча і зрабіць свой голас непазнавальным:

– Жадаем поспехаў і надзейных таварышаў ды сяброў на вуліцах краіны. Анархізм насамрэч стаў вельмі папулярным у краіне з-за нянавісці да дзяржавы і чыноўнікаў. Мы верым, што імкненне да свабоды прывядзе нас у лепшы свет. Такой масавай нізавой арганізацыі мы даўно не бачылі. Магчымасці працягваць барацьбу супраць рэжыму ёсць. Акцыі сабатажу ці раздачы ўлётак аднолькава важныя для супольнай перамогі.

Анархісцкая група „Прамень” падкрэслівае што зараз за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 9 анархістаў і 6 антыфашыстаў. Сярод зняволеных не ўсе прызнаныя палітзняволенымі ,паколькі іх абвінавачваюць па крымінальным артыкуле „Тэрарызм”.

Беларускае Радыё Рацыя