Анастасія Нікіціна: Вокны беларусаў – як люстэркі іх стану падчас пандэміі



Які ён – беларускі від з вакна? Менская ўрбаністычная платформа правяла даследаванне пра стаўленне жыхароў да прыдамавой гарадской прасторы ў эпоху пандэміі.

Вынікі даследавання прадставіла ўрбаністка Анастасія Нікіціна:

– У Беларусі не было афіцыйна абвешчанага каранціну, таму кожны сам вырашаў, самаізалявацца, ці не. Гэта можа значыць, што нашыя анкетуемыя самім фактам сядзення дома прадэманстравалі пэўную рэфлексійнасць і крытычнаць мышлення. Вакно стала нібыта люстэркам і трыгерам самарэфлексіі, або нейкіх сентыментальных успамінаў. Гэтая сітуацыя змянілася напачатку стагоддзя, калі вокны, дахі і гаўбцы дамоў сталі выкарыстоўвацца для выказвання салідарнасці з беларускім грамадствам.

Уплыў самаізаляцыі на жыхароў Беларусі будзе далей даследавацца Менскай урбаністычнай платформай, паколькі пандэмія каронавірусу яшчэ не знікла.

Беларускае Радыё Рацыя