Анастасія Роўда: Трапіўшы за краты ў Беларусі, журналісты больш на волю не выходзяць



З 6-га чэрвеня ў Беларусі пачынаюцца новыя закрытыя суды над палітвязнямі-журналістамі. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Праблему абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-брыфінгу з роднымі і калегамі журналістаў, зняволеных за прафесійную дзейнасць. На прыкадзе жураналісткі Кацярыны Андрэевай сітуацыю акрэслілі дырэктар выдання “Наша Ніва” Анастасія Роўда і журналіст, муж Андрэевай, Ігар Іліяш:

– Ёй выставілі абвінавачванне ў здразе дзяржаве, артыкул 356 – ад 7 да 15 гадоў зняволення. Мы не ведаем, з чым звязанае гэтае зацягванне. Справа ляжыць у судзе і пакуль не прызначаюць дату.

Кепскія сігналы нам усім, гэта тое, што ідуць паўторныя суды. Зараз Каце пагражае драконаўскія тэрміны. Гэта жахліва. Ім пагражае абсалютна ні за што. Гэта такая помста, якая нам не зразумелая. Любога журналіста могуць выцягнуць паўторна, абвінаваціць яго ў чым заўгодна і трымаць бясконца.

Сваё бачанне праблемы і асобную падзяку Рэспубліцы Польшча падчас брыфінгу выказаў дырэктар Беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук:

– Польскі бок вельмі прыязна ставіўся да гуманітарных візаў для журналістаў сярод краінаў Шангенскай зоны. І трэба адзначыць, што палякі разам з літоўцамі проста заслугоўваюць вялікай падзякі. Сітуацыю ў Беларусі мы ведаем, яна апісваецца словам «прававы дэфолт». Любы артыкул Крымінальнага кодэкса вельмі лёгка цяпер прымаецца да любога журналіста. Знік клас адвакатаў. Адвакат не мае права цяпер сказаць нічога.

Паводле Настассі Роўды, у Беларусі немажліва аднаўленне ранейшай працы незалежных СМІ, бо прафесіяналы фактычна стаяць на мяжы вынішчэння журналісцкай прафесіі. Задача міжнароднай супольнасці – не здымаць пагрозу свабодзе слова ў Беларусі з агульнай павесткі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]