Анатоль Ляўковіч: Лукашэнка разумее, што яго ў свеце ніхто не прызнае



Адміністрацыя Лукашэнкі абяцала апублікаваць праект абноўленага Галоўнага закона краіны да 15-га снежня, але цяпер некаторыя чальцы Канстытуцыйнай камісіі заяўляюць, што дакумент у публічнай прасторы з’явіцца да канца снежня. Маўляў гэта звязана з карэктыроўкамі на самым вышэйшым узроўні.

“Рэжым не адмовіцца ад рэферэндуму, ён яму патрэбен”, – гаворыць філосаф, былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч:

„Канешне будзе рэферэндум, ён мусіць яго рабіць. Тым больш і Крэмль тут, трэба неяк „адмазацца” і легітымізавацца. Ён разумее, што яго ў свеце ніхто не прызнае. Рэферэндум знешне гэта такая дэмакратыя, што далей ужо няма куды. Але пры гэтым рэжыме Лукашэнка што захоча, то й зробіць. Будзе рабіць усё пад сябе”

Палітык не выключае таго, што тэрміны правядзення так званага рэферэндуму могуць быць адсунутыя з лютага на больш позні перыяд. Рэжым не спяшаецца, бо нельга нарабіць памылак, якія б маглі нанесці ўдар па сістэме знутры.

Беларускае Радыё Рацыя