Анатоль Ляўковіч: Ці можа быць перспектыва ў краіны, дзе самы дурнейшы – найбольшы патрыёт?”



Цэнтральная выбарчая камісія пачала падрыхтоўку да канстытуцыйнага рэферэндума, – заявіла Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, зараз чальцы ЦВК распрацоўваюць бюджэт, які трэба закласці для правядзення плебісцыту.

Былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч гаворыць, што палітычных зрухаў ад рэферэндума чакаць не варта, бо перадусім Лукашэнка адчувае сябе пераможцам:

„Ні на ёту не памяняўся пасля гэтых усіх падзей, нічога не адбылося. Пакуль ён кіруе, ніякога палітычнага працэсу не будзе. Канешне, я яго пункту гледжання працэс – палітычны, бо „ён жа перамог!”. Амаль паліцэйскую краіну стварыў, б’е свой народ. Такіх слугаў шмат: чым дурней, тым больш патрыёт. Ці можа быць перспектыва ў краіны, дзе самы дурнейшы – найбольшы патрыёт?”

Палітык не выключае таго, што калі ў Канстытуцыі замацуюць палітычныя функцыі Усенароднага сабрання, між іншага з правам роспуску парламента і адклікання прэзідэнта, то Лукашэнка неўзабаве ўзначаліць новы орган і будзе надалей трымаць краіну ў сваіх лейцах.

Беларускае Радыё Рацыя