Андрэй Кім: У краіне адбудуцца змены, калі зменяцца яе жыхары



Каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, трэба змяніць сябе, лічыць моладзевы хрысціянскі актывіст Андрэй Кім. Паводле яго, грамадскай дзейнасцю мусяць займацца людзі, якія сапраўды зацікаўленыя ў пераменах, а не проста выконваюць працу. На сённяшні дзень у краіне большасць з палітычных і грамадскіх дзеячаў, на жаль, выконваюць выключна прафесійную ролю, падкрэслівае Андрэй Кім:

– Менавіта тыя людзі, якія павінны натхняць грамадства, яны знаходзяцца ў расчараванні. Гэта праблема не толькі Беларусі, гэта праблема ўсеагульная. Таму ўсе людзі, якія прафесійна займаюцца пэўнымі моладзевымі структурамі, вельмі шмат хто з іх робяць гэта, як яны казалі, таму што яны павінны гэта рабіць, а не таму, што яны гараць гэтым. Краіна павінна знайсці Бога. Людзі павінны знайсці Бога. І калі гэта адбудзецца, тады краіна зменіцца на 100 адсоткаў. Мы будзем яшчэ сведкамі гэтага.

Дыскусія “Новыі ідэі для Беларусі”, якая праходзіла ў Менску, мела на мэце акумуляваць меркаванні маладых лідараў і выпрацаваць новыя ідэі ўмацавання беларускага грамадства. Тым не менш амаль тузін удзельнікаў абмеркавання так і не прыйшлі да канкрэтных высноваў.

Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя

Фота palitviazni.info