Андрэй Мельнікаў: Каб вярнуць жыццё найбруднейшаму вадаёму горада



У Гомелі стартавала экалагічная кампанія „Чыстая вада – гожыя берагі”. Прадстаўнікі некалькіх грамадскіх аб’яднанняў будуць дамагацца ад уладаў ачысткі аднаго з найбруднейшых вадаёмаў горада – сяльмашаўскага кар’ера ля вуліцы Народнага Апалчэння. Каардынатар кампаніі Андрэй Мельнікаў адзначае істотнае пагаршэнне экалагічнай сітуацыі каля гэтага возера за апошнія некалькі гадоў.

– Разам з „Нашым Домам” і Андрэем Аксёнавым, які кіруе гэтай структурай у Гомелі, мы вырашылі высветліць, якія ж праблемы канкрэтна цікавяць жыхароў вакол гэтага вадаёма, які страшней стаў выглядаць, чым выглядаў калі-небудзь на маёй памяці. Можа дзесьці лавачкі паставіць, можа яшчэ нейкія рэчы зрабіць, каб не так страшна ўсё гэта было, як гэта выглядае на сённяшні дзень. Бо людзі ўсё роўна прыходзяць туды адпачываць, выгульваць сабак, гуляцца з дзецьмі. Нармальныя дзеці выхоўваюцца ўсё ж такі, калі гарманічна выглядае навакольнае асяроддзе.

Пасля маніторынга грамадскай думкі і ацэнкі стану возера актывісты плануюць перайсці да збору подпісаў і звароту да ўладаў.

Беларускае Радыё Рацыя