Андрэй Пачобут: Ціск на незалежныя СМІ працягваецца



Журналіст Андрэй Пачобут выказаў сваё меркаванне з нагоды “справы Ліпая”.

Нагадаем, што Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю па Менску і Менскай вобласці 12 чэрвеня пачало ў дачыненні да дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса па факце ўхілення ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры. Андрэй Пачобут: Думаю, гэтая справа – працяг ціску на незалежную прэсу. Спачатку быў наступ на Белсат (зрэшты, журналістаў працягваюць прэсаваць і да гэтага часу), потом пайшла блакіроўка незалежных парталаў, цяпер узяліся за БелаПАН. Мэта, як мне падаецца, вельмі простая – дасягнуць цішыні ў эфіры ва ўмовах гаспадарчага крызіса. Сёняшнія рэпрэсіі – галоўны падмурак стабільнасці сёняшняй улады.

РР: Але навошта яшчэ адна справа з палітычным адценнем ва ўмовах, калі трэба паляпшаць стасункі з Захадам?

Андрэй Пачобут: Абвінавачванні датычацца фінансаў, а гэта дазваляе пераконваць Захад у тым, што справа – чысты крымінал. Але мы добра ведаем, што такія справы маюць іншыя прычыны.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя