Андрэй Прыстаўка выйшаў на свабоду



Берасцейскі ўдзельнік леташніх акцыяў пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў выйшаў на свабоду. Пра гэта паведамілі праваабарончыя інтэрнэт-супольнасці і пацьвердзіў сам актывіст:

„Фармальна да мяне прыйшлі з прычыны, што нехта калисці на паветраных шарыках запускаў бел-чырвона-белы сцяг, але ўпрынцыпе ніякіх пытанняў на гэтую тэму не задавалі, проста адвезлі ў ленінскі РУУС і там я сядзеў 72 гадзіны. На самай справе так, як мне здаецца, гэта было прэвентыўнае затрыманне. Пра Шутава я пачуў ужо калі выйшаў, прачытаў дзесці ў навінах, з ім я не перасякаўся. З усімі астатнімі ўвесь час нам мянялі камеры. За трое сутак я пабываў у трох розных камерах, таму пастаянна мяняліся сукамернікі. І ўсё, пра каго я казаў- 8 чалавек з Жабінкі, і 5 з Берасця-  ўсе былі палітычныя”.

Андрэй Прыстаўка

Андрэя Прыстаўку затрымалі ў суботу, напярэдадні гадавіны прэзідэнцкіх выбраў. Акрамя таго па вобласці і краіне ў тыя ж самыя дні адбылася хваля затрыманняў шэрагу іншых актывістаў. Праваабаронцы называлі ізаляцыю актывістаў прэвентыўнай мерай, у мэтах пазбягання арганізацыі вулічных акцыяў на гадавіну электаральнай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя