Андрэй Шарэнда: Улады помсцяць Алене Гнаўк за прынцыповую пазіцыю



65-гадовая пенсіянерка з вёскі Ткачы Пружанскага раёна паўторна арыштавана на 15 сутак і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання Пружанскага РАУС. Яе арыштавалі нібыта за парушэнне правіл “дамашняй хіміі”.

Але насамрэч за актыўную пазіцыю, нягледзячы на трохгадовую “дамашнюю хімію”, кажа Андрэй Шарэнда:

– Спадарыня Алена Гнаўк вядома сваёй прыцыповай пазіцыяй і ўлады помсцяць ёй. Калі я сядзеў у берасцейскім ІЧУ, у той час пад арыштам таксама знаходзілася спадарыня Алена Гнаўк і я ведаю, што спадарыню Алену кідалі ў самыя горшыя камеры, фактычна ствараючы ёй карцарныя ўмовы, гэта па-іншаму не назавеш. У Берасцейскім РАУСе саджалі ў цёмную, самую брудную камеру з клапамі.

Алена Гнаўк за тры бел-чырвона-белыя мяхі ўжо была пакарана трыма суткамі арышту і штрафам у 50 базавых велічынь. Але чарговай нагодай для арышту сталі не толькі мяхі, прызнаныя судом як адзіночны пікет, а актыўная пазіцыя жанчыны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]