Андрэй Шарэнда: Усё рабілася, каб я на сваім судзе не прысутнічаў



Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Шарэнда з Берасця ў чарговы раз пакараны за ўдзел у акцыях. Гэтым разам судом Першамайскага раёна Менска за ўдзел у Першамайскай несанкцыянаванай акцыі. Шарэнда аштрафаваны завочна на 50 базавых велічынь. Сведкі – міліцыянты Будзько і Пратасевіч засведчылі, што Шарэнда выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Баста!”, – кажа Андрэй Шарэнда.

– Суд быў 25-га траўня. А позву атрымаў толькі 26-га, нават раніцай 27-га. Яны спецыльна так зрабілі, каб я не змог з’явіцца ў суд, бо завочна засудзіць прасцей. Выступалі міліцыянты. Хаця я сумняюся, што тое паседжанне ўвогуле было.

Паводле Андрэя Шарэнды, у пастанове суддзі Анастасіі Папко засведчана наяўнасць у краіне дрэннага жыцця і палітвязняў. Паколькі сказана, што Шарэнда прыняў удзел у мітынгу з мэтай публічнага абмеркавання паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя