Андрэя Шарэнду асудзілі завочна



Сям’ю актывістаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя і Паліны Шарэндаў у спакоі ўлады не пакідаюць.

Са старога адраса, дзе яны  жылі  два гады таму, перадалі позву з Менскага суда для Андрэя Шарэнды за ўдзел у Першамаі ў Менску. З позвы даведаліся, што суд ужо адбыўся.

Паліна лічыць гэта збоем сталічнай сістэмы, бо берасцейскія праваахоўныя структуры новы адрас добра ведаюць і падчас вясновых пратэстаў дом сцераглі, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Канешне, гэта дзіўна, гледзячы на тое, як у іх усё па-сучаснаму абсталявана. Ёсць у іх старая база, якой яны карыстаюцца. Не было  ў іх прычын абнаўляць яе. Не было такой актыўнасці грамадзян. Вось зараз з’явілася нагода.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, ім да гэтага часу невядома, якое пакаранне Андрэю прызначана гэтым разам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота racyja.com і brestspring.com