Андрусь Горват на “МОВА НАНОВА” ў Берасці



“Гарадскія ў вёсцы” – такую тэму чарговых заняткаў “МОВА НАНОВА” абралі вядоўцы курсаў.

Госцем жа мерапрыемства стаў былы гараджанін, а цяпер селянін, пісменнік Андрусь Горват, вядомы па сваім Facebook-дзённіку і кнізе “Радзіва Прудок”. Кажа сам аўтар:

– Жыццё ў вёсцы патрабуе адказнасці за сябе, за сваё жыццё. Калі ў мяне здарылася праблема з чым-небудзь, я не магу пазваніць нейкім дзядзям, якія прыйдуць і вырашаць праблему, трэба самому яе вырашаць. Я думаю, што гэта вучыць жыццёвай самастойнасці. Маіх сяброў гэта цешыла, забаўляла. Калі я гэта пісаў толькі ў інтэрнэце – гэта ім не падабалася, бо людзі даволі закрытыя, яны не любяць, калі ўмешваюцца ў іх асабістую размову.

На сустрэчу з Горватам прыйшло больш за паўсотні чалавек, сярод якіх і журналісты аднаго з дзяржаўных тэлеканалаў. Пісменнік стаўся папулярным дзякуючы свайму Facebook-дзённіку вясковага жыцця, на падставе якога пазней і пісалася кніга.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце