Андрусь Цянюта: Трэба рабіць лепей і расці над сабой



Грамадска-палітычны актывіст, колішні сустаршыня „Маладога Фронту”, а цяпер студэнт аднаго з беластоцкіх ВНУ Андрусь Цянюта распавядае пра жыццё беларуса ў Польшчы.

Гадоў 10-15 таму гамяльчук Андрусь Цянюта прыйшоў у дэмакратычны рух:

„Я цікавіўся палітыкай з малых гадоў. Хацеў далучыцца да нейкага руху, шукаю магчымасці. Была школа, потым тэхнікум, а потым сябра мне прапанаваў пайсці ў Малады Фронт. Гэта быў 2006 год недзе. Я пагадзіўся і так прыйшоў да ідэяў якія мне блізкі”, – кажа Андрусь Цянюта.

Грамадска-палітычная актыўнасць гамельчука мела негатыўныя наступствы звязаныя з адміністрацыйнымі арыштамі і нават крымінальнай справай за „дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

„Але з іншага боку я не шкадую аб гэтым. Гэта быў такі цікавы момант жыцця. Я рабіў свой унёсак у барацьбе за справядлівасць. Таму я лічу што гэта была добрая школа. Цікавыя знаёмства і палітычны досвед. Жыццё такая рэч пра якую не трэба шкадаваць. Трэба рабіць лепей і расці над сабой”, – распавядае Андрусь Цянюта.

У 2014 годзе Андрусь Цянюта быў другі раз адлічаны з універсітэту і таму рашэнне аб пераездзе ў Польшчу перадусім прымаў дзеля працягу адукацыі. Цяпер ён студэнт факультэту міжнародных стасункаў Універсітэту ў Беластоку…

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Яўген Скрабец