Анджэя Пачобута не вызвалілі з турмы пасля скаргі
20 гадоў таму
Палітычны вязень Анджэй Пачобут падаваў скаргу, каб яму змянілі меру стрымання і выпусцілі з-пад варты. Суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў яго скаргу. Пасяджэнне адбылося 23 ліпеня.
Журналіст, актывіст Саюза палякаў у Беларусі, Анджэй Пачобут праходзіць па так званай “польскай справе”, за нібыта распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці. Па гэтай жа справе за кратамі надалей застаецца старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс. Абодва былі затрыманыя чатыры месяцы таму.
Цяпер Пачобут у жодзінскім СІЗА. У Анджэя хворае сэрца. Сёлета ў чэрвені-ліпені ён у цяжкай форме перахварэў у турме на кавід.
Беларускае Радыё Рацыя
