Анлайн-фестываль „Вышка”: знайдзі сваю тэму і атрымлівай веды



Адукацыйны беларускі фестываль „Вышка” пачаў сваю працу ў анлайн. Цягам тыдня лекцыі адбываюцца ў Instagram i Zoom у межах кампаніі Годна.

Трансляцыі запланаваныя да 31 чэрвеня ад беларускіх экспертаў і экспертак, — распавёў адзін з выступоўцаў Герман Вярцінскі:

– Тэма мая называлася “Адкрый родны край. Вандроўкі па Беларусі”. Абіраў яе таму што сам вельмі люблю вандроўкі ўвогуле і па Беларусі ў тым ліку. І актуальная яна асабліва ў гэтым годзе, таму што ўсе мы ведаем, з-за каронавіруса, закрыцця межаў ці змогуць беларусы увогуле паехаць кудысьці гэтым летам за мяжу. Таму гэта якраз той час, калі трэба адкрываць для сябе родны край, сваю краіну.

Ужо сёння, 26 траўня, адбудзецца абмеркаванне тэмы біямалекулярнай тэхналогіі, пройдзе віртуальная вандроўка памяці да 110-годдзя паэткі Ларысы Геніюш, удзельнікі разбяруць міфы і факты па правах чалавека ды пагутараць пра спосабы ўпрыгожвання інтэр’ераў.

Беларускае Радыё Рацыя