Анлайн-стажыроўкі для жыхароў Берасцейскай вобласці



Анлайн-стажыроўкі для жыхароў Берасцейскай вобласці ладзяцца ў межах праграмы «Горад зручны для кожнага».

Гэта вымушаная мера сацыяльнага дыстанцыянавання. Але ёсць спадзяванні, што ўжо ў восеньскі перыяд можна будзе сустрэцца, – распавёў адзін з арганізатараў Уладзімір Красько:

– Найбольш запатрабаваныя тэмы, безумоўна, кранаюць SMM, працу са СМІ, планаванне і правядзенне грамадскіх кампаніяў, а таксама напісання зваротаў, юрыдычныя пытанні пры працы з органамі мясцовага самакіравання.

Праект «Горад зручны для кожнага» рэалізуюць прадстаўнікі моладзевага грамадскага аб’яднання «Час зямлі» разам з прадстаўнікамі інфармацыйна-асветніцкай установы «За вела Берасце!».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце