Анонс: 19 лютага «Госць Рацыі» – Уладзімер Русаковіч



15 лютага шматмоўнай універсальнай энцыклапедыі Вікіпедыя споўнілася 20 год. Што цікава, у межах галоўнай энцыклапедыі Інтэрнэту існуе ажно дзве Беларускія Вікіпедыі. Адна складаецца з артыкулаў, напісаных класічным правапісам – тарашкевіцай, другая – ствараецца «акадэмічна», на так званай „саўнаркамаўцы”.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыць з «Госцем Рацыі» – Уладзімірам Русаковічам, актывістам «Беларускай Вікіпедыі» пра тое, як праходзіць праца над напаўненнем беларускамоўнага зместу Вікіпедыі і з якімі праблемамі сутыкаецца беларуская мова.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам Уладзімера Русаковіча слухайце 19 лютага на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя