Анонс: 22-га лютага «Госця Рацыі» – Кацярына Глод



Менш чым за два гады Беларусь ператварылася з краіны, якая імкнецца да дыялогу з Украінай, уключаючы міратворчую ролю, у патэнцыйную лінію фронту ў канфлікце паміж Расеяй і яе паўднёвым суседам. На 22 лютага запланаваны разгляд сітуацыі і прызнанне ДНР і ЛНР у расейскай Дзярждуме, а, значыцца, гэтае пытанне хтука паўстане і ў дыскурсе беларускай улады з усімі вынікаючымі на фоне пагрозы вайны.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – палітолагам Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі (ЗША) Кацярынай Глод пра тое, наколькі Беларусь захавала свой суверэнітэт ва ўмовах прысутнасці на яе тэрыторыі расейскіх войскаў і ўвядзення санкцый, як пройдзе рэферэндум 27-га лютага, ці пачнецца расейска-украінская вайна і ці можна лічыць Лукашэнку расейскім «губернатарам».


Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам палітолага Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі (ЗША) Кацярыны Глод, слухайце ў аўторак, 22-га лютага, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.

[manual_related_posts]