Анонс: 25-га студзеня «Госць Рацыі» – Уладзімір Някляеў



Дзярждэпартамент  ЗША пачаў эвакуіраваць сем’і дыпламатаў з Кіеву. Гэта яшчэ адзін знак таго, што магчымасць расейскага ўварвання на тэрыторыю Украіны становіцца рэальнай. Месца асноўнай атакі пачынае аддавацца экспертамі менавіта Беларусі, якая аслаблена ўнутраным палітычным крызісам, грамадскім расколам і эканамічнай залежнасцю ад Расеі. Такая сітуацыя фактычна «абнуляе» ўсю гісторыю Беларусі за апошнія 104 гады і патрабуе аператыўнага асэнсавання.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – паэтам, празаікам, грамадска-палітычным дзеячам Уладзімірам Някляевым пра тое, якім чынам беларусы могуць вырашыць крызіс у краіне, якую ролю адыгрывае Падляшша для Беларусі, ці ёсць месца паэту ў родным Крэве і якім чынам Расея можа паглынуць Беларусь.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам  паэта, празаіка, грамадска-палітычнага дзеяча Уладзіміра Някляева, слухайце ў аўторак, 25 студзеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]