Анонс: 3-га траўня «Госць Рацыі» – Руфіна Базлова



У беластоцкай галерэі «Арсенал» працягвае працу выстава сучаснага беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія». Жыхары Беластоку сярод мерапрыемстваў у межах выставы змаглі прыняць удзел у акцыі вышывальнай падтрымкі палітвязняў Беларусі «Выжыванка», аўтарства Руфіны Базловай.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Руфінай Базловай пра тое, у які момант пратэст становіцца цэнтрам творчасці, ці можа вышыўка стаць сацыяльнай тэрапіяй для беларускага грамадства ў постпратэсны перыяд, ці вышываюць украінцы ў падтрмыку беларускіх палітвязняў і як можна праз крыжык хутка вызначыць культурны код беларуса.      

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам беларускай мастачкі Руфіны Базловай, слухайце ў аўторак, 3-га траўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.