Анонс: 31 жніўня «Госць Рацыі» – Пётра Садоўскі



1-га верасня ў Беларусі ва ўмовах палітычнага крызісу пачынаецца новы навучальны год. У такой сітуацыі актуальным застаецца пытанне далейшай гарантаванасці падмурку беларускага дзяцінства ў краіне. Адзіныя гаранты гэтага – суверэнітэт і Канстытуцыя Беларусі знаходзяцца пад пагрозай праз 30 год пасля абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці 25-га жніўня.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – беларускім мовазнаўцам, палітыкам і дыпламатам Пятром Садоўскім, пра тое, як ідэалогія ўплывае на школьныя праграмы, якіх зменаў у сістэме адукацыі варта чакаць і што могуць зрабіць беларусы ў такіх варунках.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам беларускага мовазнаўцы, палітыка і дыпламата Пётры Садоўскага слухайце ў аўторак, 31-га жніўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя