Анонс: 8-га сакавіка «Госць Рацыі» – Дзяніс Чашчавік



Міністры ўнутраных спраў ЕЗ дамовіліся аб прыёме бежанцаў з Украіны па спрошчанай бюракратычнай працэдуры. Беласток актыўна прымае ўкраінскіх ўцекачоў без панікі і па адладжанай схеме. Аднак у вайне супраць Украіны Пуцін не выказвае ніякіх намераў адхіліцца ад абранага курсу, а значыцца Беларусь застаецца закладніцай сітуацыі і ў любы момант можа стаць месцам вядзення баявых дзеянняў па знішчэнні крыніц нападу на Украіну.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – грамадскім дзячом, які прымае ў сябе ўцекачоў з Беларусі, Дзянісам Чашчавіком пра тое, што далей чакаць беларусам ад вайны на Ўкраіне, у гонар каго варта назваць вуліцу ля беларускага консульства і да чаго варта рыхтавацца беларускай супольнасці ў Беластоку.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам  грамадскага дзеяча Дзяніса Чашчавіка, слухайце ў аўторак, 8-га сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя