Анонс: Гутарка з айцом Мікалаем Гайдуком у перадачы „Мы Бачым”



Хрысціяне праваслаўнай Царквы ў Беларусі рыхтуюцца да свята Вялікадня. Прайшоў час Вялікага посту для іх. А ці ўсе былі годнымі да прыняцця ўваскрослага Хрыста? Беларусь і беларуская нацыя цяпер у вялікіх выпрабаваннях: зняволеныя, збітыя, забітыя цывільныя людзі ў змаганні за свае грамадзянскія і палітычныя правы. І гэта – не падчас вайсковай інтэрвенцыі… Якім жа мае быць хрысціянін? Пасіўным, што сядзіць накрыўшыся шкарлупінай абыякавасці, ці быць голасам праўды? Пра гэта кажа айцец Мікалай Гайдук, клірык Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай Царквы.

Гутарку з айцом Мікалаем Гайдуком слухайце ў перадачы „Мы Бачым” у Вялікдзень, другога траўня, пачатак а 17-05 паводле беларускага часу, а ў Польшчы на гадзіну раней, а 16-05.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя