Анжаліка Борыс: 2017 быў вельмі складаным для СПБ



Кіраўнічка незалежнага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс лічыць, што 2017 год быў вельмі складаным для арганізацыі часам.

Спадарыня Борыс лічыць, што год у арганізацыі пачаўся са скандалу, звязаным з былым кіраўніком арганізацыі, але за год арганізацыя толькі ўзмацнілася:

– Гэты год быў вельмі выніковы для Саюза палякаў. Калі казаць пра падсумаванне, то напрацягу года ў нас атрымалася арганізаваць каля ста мерапрыемстваў. Гэта культурніцкія, адукацыйныя, мерапрыемствы, мерапрыемствы для дзяцей. У сярэднім арганізоўвалася больш за восем мерапрыемстваў на месяц, у якія былі заангажаваныя больш за сем тысяч асобаў. Найважнейшай для нас была падтрымка адукацыйных асяродкаў.

Па словах Анжалікі Борыс 2018 год будзе для Саюза палякаў юбілейным – 30 годдзе Саюза палякаў на Беларусі і 100-годдзе абвяшчэння незалежнай Польшы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня