Анжаліцы Борыс працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Як стала вядома Саюзу палякаў у Беларусі, іх лідарка застанецца за кратамі прынамсі да 25 лютага 2022 года. Рашэнне аб прадаўжэнні арышту прыняў следчы, які вядзе так званую “справу палякаў”. Таксама, паводле наяўнай інфармацыі, тэрмін утрымання пад вартай працягнулі і сябру Галоўнай управы Саюза палякаў, журналісту Анджэю Пачобуту.

„Гэтая інфармацыя нас шакавала”, – кажа польская актывістка Марыя Цішкоўская, якая цяпер вымушана жыве ў Беластоку:
– Штодзённа чакаем, што нешта зменіцца, што яны акажуцца на свабодзе, што палепшыцца сітуацыя. Канешне, усё гэта нас таксама дэзарганізуе, але мы не губляем надзеі і не будзем яе губляць, бо не можам сабе гэтага дазволіць.
Як распавяла Марыя Цішкоўская, у Беластоку стартавала акцыя напісання паштовак палітвязням, у тым ліку Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту:
– Акцыя напісання паштовак звязана з Божым Нараджэннем. З уласнага досведу ведаю, якой каштоўнай ёсць інфармацыя, якая даходзіць да палітычных вязняў. Таму акцыя будзе праходзіць на працягу месяца. У гэты месяц можна прыходзіць на офіс Wspólnoty Polskiej на Kilińskiego,13 і там кожны ахвотны можа прыйсці і пакінуць пажаданні або некалькі слоў для палітычных вязняў, у тым ліку для Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.
Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс былі арыштаваныя сёлета ў сакавіку. Іх абвінавачваюць у нібыта „рэабілітацыі нацызму”. Абое прызнаныя палітычнымі вязнямі.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
