Апарат NASA „Інсайт” паспяхова сеў на Марс



Аўтаматычная міжпланетная станцыя NASA „Інсайт” здзейсніла паспяховую пасадку на паверхню Марса. Гэта адбылося ў 14.54 па часе Усходняга узбярэжжа ЗША (22.54 беларускага часу).

Апарат апусціўся на паверхню пры хуткасці каля 8 кіламетраў у гадзіну. Яго тармажэнне са скорасці каля 20 тысяч кіламетраў у гадзіну пачалося на адлегласці каля 125 кіламетраў ад паверхні.

„Інсайт” стаў чацвёртым модулем, паспяхова пасаджаным NASA на Марс за апошнія 20 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя