Апеляцыйныя скаргі Вітольда Ашурка і Сяргея Рымшы незадаволеныя



У гарадзенскім абласным судзе разглядаліся адначасова апеляцыйныя скаргі палітычных вязняў Вітольда Ашурка, які асуджаны на 5 гадоў калоніі, і Сяргея Рымшы, які зняволены на тры з паловай гады калоніі. 

Апеляцыйныя скаргі абодвух  па крымінальных справах абласнога суда не былі задаволеныя, а прысуды пакінуты без зменаў. Кажа праваабаронца  Беларускага Хельсінкскага камітэта Раман Юргель, які назіраў за працэсам Сяргея Рымшы:

– Сяргея Рымшу і затрымлівалі, сведкамі і пацярпелымі выступалі адны і тыя ж міліцыянты, якія ўсё гэта рабілі, як кажуць, адзін у трох. Гэтыя факты не былі даследаваныя. Таксама там ёсць супярэчанні ў сведчаннях міліцыянтаў па гэтай справе. Не разгледзеў як раённы суд, так і сёння судовая калегія абласнога суда па крымінальных справах таксама палічыла гэты прысуд  законным.

Калегія суда, якая разглядала скаргу Сяргея Рымшы, складалася з суддзяў абласнога суда Валерыя Раманоўскага, Аляксандра Козела, Уладзіміра Яўхуты.

Як Сяргей Рымша, так і Вітольд Ашурак асуджаныя паводле артыкулаў крымінальнага кодэкса 342 частка 1, і 364.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя