Апошні дзень для рэгістрацыі польскіх SІМ-карт



Першага лютага – апошні дзень, калі ў Польшчы яшчэ можна зарэгістраваць карты SІМ для мабільных тэлефонаў.  У выпадку нерэгістрыцыі з 2 лютага яны папросту перастануць дзейнічаць.

Абавязак рэгістрацыі карты SІМ у Польшчы абумоўлены антытэрарыстычным  законам, прынятым у 2016 годзе. Асноўная мэта абавязковай рэгістрацыі тэлефонных SІМ-картаў тлумачыцца бяспекай грамадзянаў.

Каб зарэгістраваць сваю польскую SІМ-карту, трэба пераказаць мабільнаму аператару наступныя дадзеныя:

– імя і прозвішча, нумар PESEL або назва, серыя і нумар дакумента, які пацвярджае асобу, – у выпадку грамадзян Польшчы;

– імя і прозвішча, нумар пашпарта або карты побыту – у выпадку замежнікаў.

Для рэгістрацыі абавязкова трэба падаць нумар SІМ-карты, які змешчаны на самой “сімцы”, або выслаць адмысловае SМS-паведамленне (канкрэтны мабільны аператар падае нумар, на які трэба даслаць SМS).

Польская карта SІМ не можа быць зарэгістраваная праз тэлефон ці электронную пошту.

Падрабязную інфармацыю  можна знайсці на інтэрнэт-старонках канкрэтных мабільных аператараў.

Беларускае Радыё Рацыя