Апошні фігурант “Пінскай справы”



У Пінску грамадскія актывісты намагаюцца даведацца падрабязанасці затрымання 23-х гадовага пінчука, які пакуль з’ўляецца апошнім, дваццаць сёмым фігурантам гучнай “пінскай справы”. Яго сваякі не ідуць на кантакт з праваабаронцамі і не паведамляюць нават самыя простыя асабістыя дадзеныя.

Усё з-за ціску сілавікоў, – гаворыць грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

„Ціск на сваякоў затрыманых і зняволеных аказваецца па-ранейшаму, таму людзі не спадзяюцца на якую-небудзь дапамогу, яны мяркуюць, што ўжо загадзя ўсё прадвызначана. Сітуацыя вядома патавая, казаць аб якім-небудзь аптымістычным прагнозе тут не даводзіцца: я мяркую, што тэрмін будзе такі ж – ад 4 да 6 гадоў. Я расцэньваю яго гэтак жа, як і палітвязня, мы прымаем намаганні для атрымання звестак, і таксама атрымае такі статус. Прапануем дапамогу яго блізкім”

Матэрыялы ў дачыненні да 23-х гадовага пінчука яшчэ напрыканцы снежня былі перададзеныя ў суд. Таму чарговы працэс па “пінскай справе” павінен пачацца неўзабаве.

Беларускае Радыё Рацыя