„Апранайся па-беларуску, дзетка!” – конкурс ідэй для цішотак



Моладзь БНФ разам з ініцыятывай “Апранайся па-беларуску, дзетка!” ладзіць конкурс ідэй для дзіцячай вопраткі. На конкурс прымаюцца малюнкі з тэкстам, ідэі дызайнерскіх рашэнняў для дзіцячых цішотак, якія напоўненыя беларускім кантэкстам (выкананыя на беларускай мове ці грунтуюцца на беларускіх нацыянальна-культурных з’явах). Асаблівую перавагу будуць мець ідэі, якія пераадольваюць гендэрныя стэрэатыпы накшталт “машынка для хлопчыка” і “адзінарожак для дзяўчынкі”.

Па вынiках конкурса журы абярэ трох пераможцаў, якiя атрымаюць прызы, а паводле іх ідэяў будуць вырабленыя цiшоткi для розыгрышу сярод бацькоў маленькiх беларусаў ды беларусачак. Дызайнерскія прапановы і ідэі, не ўвасобленыя ў гатовых малюнках, таксама прымаюцца да разгляду – ім будзе дадзеная мастацкая апрацоўка.

Падрабязней пра ўмовы конкурса можна прачытаць тут.

Ідэі і малюнкі ў любой форме прымаюцца да 29 чэрвеня на мэйл [email protected] Конкурс ладзiцца ў межах кампанii «Зробiм лепш 2020» пры падтрымцы Асамблеi НДА.