Апытанка: Што думаюць беларусы пра Расею?
Доўгая акупацыя Расеяй Беларусі прывяла да асіміляцыі беларускага насельніцтва. Беларусы у большасці гавораць на рускай мове, няма беларускіх класаў і беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
“Што думаюць беларусы пра Расею?” – на гэтае пытанне адказвалі людзі на вуліцах Бярозы Берасцейскай вобласці.
– Хаця я сама напалову расіянка, але я хачу, каб Беларусь не залежала ад Расеі. Хачу, каб мы былі самастойныя. У Расеі спрадвеку былі злодзеі, тунеядцы і бандыты. А ў такую краіну я ісці не хачу. Саюз з Расеяй нам прыносіць толькі страты – больш нічога.
– Я езджу ў Расею, там зусім ужо цяжка стала зарабіць грошай, бо даляр расце, а заробак – не, бо ў гэтых рублях. І то не плацяць, падманваюць.
– Расея падобная па духу, па веры.Толькі адтуль можна чакаць дапамогі.
Але аб’яднацца ў адну дзяржаву хочуць адзінкі. Беларускія грамадзяне лічаць, што трэба жыць у сваёй хаце і быць добрымі суседзямі. Наконт ваенных базаў таксама розныя меркаванні.
Беларускае Радыё Рацыя