Апытанка: Як беларусы ставяцца да смяротнага пакарання?



10 кастрычніка – Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, дзе выконваюцца смяротныя прысуды. Адназначнага меркавання наконт адмены або мараторыя на смяротнае пакаранне беларусы не маюць. Але ў адрозненне ад мінулых гадоў значная  большасць апытаных жыхароў Бярозаўшчыны – за адмену смяротнага пакарання:

Ёсць зашмат судовых памылак, якія пасля немагчыма выправіць, бо чалавек ужо пазбаўлены жыцця.

– Не трэба.

Смерць за смерць. Калі больш за двух чалавек забіў, тады можна смяротнае пакаранне. Можна і пажыццёвае, калі ёсць сумненні.

– Я лічу, што дзяржава не мае права адняць жыццё ў чалавека. Трэба пераймаць досвед заходніх краін, якія прайшлі ўжо доўгі шлях. А мы ўсё ніяк не можам з гэтай дыктатурай развітацца.

– Большасць так ці іначай атаясамлівае сябе з хрысціянствам. І пра тое, што той жа Філарэт, калі быў экзархам Беларусі, публічна выказаўся супраць смяротнага пакарання, большасць грамадзян пра гэта папросту не ведае.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, за гады незалежнасці ў Беларусі расстраляна каля 400 чалавек. Толькі адзін быў памілаваны прэзідэнтам.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза