Апытанне бярозаўчан: Ці хочаце вы з’ехаць з Беларусі?
З павелічэннем колькасці мігрантаў Генеральная Асамблея ўвяла ў 2000 годзе Міжнародны дзень мігранта, Які адзначаецца 18 снежня. У гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне правоў ўсіх працаўнікоў-мігрантаў і членаў іх сем’яў.
У Беларусі з кожным годам колькасць тых, хто пакідае краіну, павялічваецца. Жыхары Бярозы ў Берасцейскай вобласці выключэннем не сталі. Шмат, асабліва маладых, з’ехала. Нямала жадаючых з’ехаць, як паказала апытанне на вуліцах горада:
– Згодная была б, калі б гэта было раней.
– Навошта? Мне і тут някепска.
РР: А вось дзеці?
– Адзін ужо жыве ў Еўропе.
– Не. Таму што Беларусь самая класная краіна.
– Эміграцыя карысная перадусім маладым людзям.
– Я тут даўно жыву. Мне падабаецца.
– Хацелася б у Польшчу. Магчыма ў Амерыку. Магчыма затым вернемся назад.
– Калі б я была маладая, я б даўно з’ехала.
– Даўно хочацца. Пры малейшай магчымасці я з’еду і сям’ю забяру.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення міграцыйнага руху з’яўляюцца эканамічная, палітычная, дэмаграфічная і нацыянальна-прававая нестабільнасці. Больш 15 тысяч беларусаў з’ехалі з краіны ў 2017 годзе. Яшчэ некалькі гадоў таму іх было ўдвая менш.
Беларускае Радыё Рацыя
