Арганізатара сустрэчы Міколы Статкевіча з гомельцамі выклікаюць у міліцыю



Гомельскі праваабаронца Алесь Яўсеянка сцвярджае, што яму тэлефануюць міліцыянты з настойлівымі просьбамі прыйсці на размову ў аддзел унутраных спраў Савецкага раёна.

У міліцыю выклікалі. Гэта можа быць звязана з прыездам Статкевіча, які я арганізоўваў, можа быць тое, што мяне па абмове супрацоўніка АМАП-у пасадзілі на суткі і цяпер выклікаюць у міліцыю для нейкай размовы. Незразумелыя гэтыя размовы і запрашэнні па тэлефоне.

Алесь Яўсеянка намераны патрабаваць ад супрацоўнікаў міліцыі позву, каб былі выкананыя ўсе працэсуальныя нормы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель