Армія Беларусі атрымала першую партыю расейскіх кіраваных ракет „Атака”



Ва Узброеныя сілы Беларусі ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расеяй паступіла першая партыя кіраваных ракет „Атака” (9М120), паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Адзначаецца, што „Атака” можа прымяняцца як з наземнага, так і паветранага носьбіта. Ракета абсталявана баявой часткай кумулятыўнага дзеяння і прызначана для паражэння танкаў усіх тыпаў, у тым ліку з экранамі дынамічнай абароны. Максімальная таўшчыня брані, якую можа прабіць баявая частка ракеты, складае 800 мм.

Калібр ракеты — 130 мм, даўжыня — 1.830 мм, маса — 49,5 кг. Далёкасць стральбы складае да 6 км, максімальная хуткасць палёту — 550 метраў у секунду.

„У перспектыве ўзброеныя сілы Беларусі плануюць цалкам абнавіць арсенал гэтага ўзбраення”, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

belapan.by