Арт-праект «Імёны» едзе ў Берасце
Арт-праект «Імёны» едзе ў Берасце. Імпрэза пройдзе 19 кастрычніка ў творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа”.
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя працы дзесяці сучасных беларускіх мастакоў. Яны цягам шасці месяцаў гутарылі з героямі часопісу «Імёны», па выніках чаго былі зробленыя інсталяцыі на сацыяльныя тэмы, — паведаміла адна з арганізатараў Лізавета Міхальчук:
— Паколькі праект выклікаў вельмі вялікі рэзананас куратары вырашылі, што было б мэтазгодна паказаць яго не толькі ў Менску, але і ў іншых прынамсі абласных беларускіх гарадах. Пасля гэтага стварылі больш мабільную версію гэтага праекта і паказалі яе ў Віцебску, а наступны горад на мапе — Берасце. І мы гэтаму вельмі рады.
Адзіны мінус у тым, што ў прасторы невялікае памяшканне, таму менскія калегі робяць кампактную версію экспазіцыі, – дадала Лізавета Міхальчук.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
