„Арт Сядзіба” зладзіла фэст „Менск слухае”



Сталічная „Арт Сядзіба” зладзіла адукацыйны фестываль „Менск слухае”, на якім арганізатары культурніцкіх імпрэз дзяліліся сваім досведам.

Распавядае сябра „Арт Сядзібы” Аляксей Сапрыкін:

– У цэнтры Менска, у дворыку Палаца мастацтваў такая імпрэза. “Менск слухае” – фэст лекцыя, фэст адкрытых інтэрв“ю і майстар-класаў. Бракавала нам такой імпрэзы пра канцэрты. Мы запрасілі вядомых арганізатараў розных імпрэзаў не толькі з Менска, але яшчэ і з рэгіёна, каб яны распавялі пра свой досвед, каб натхнілі маладзёнаў, каб паўстаў менавіта такі вялікі рух розных людзей і арганізацый, якія б рабілі цікавыя культурніцкія імпрэзы ў Менску і ў рэгіёнах.

На фэсце ішла гаворка пра тое, як трэба супрацоўнічаць з мясцовымі чыноўнікамі, шукаць фінансы, рыхтавацца да магчымых форс-мажорных сітуацый, а галоўнае – зрабіць мерапрыемства цікавым.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск