Artes Liberales 2017 — “Эпоха рэвалюцый”



Беларусь застаецца краінай, дзе надалей стаяць помнікі Леніну, Дзяржынскаму, існуе лінія Сталіна. Акрамя таго, у календары застаецца афіцыйнае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Беларускія ўлады яшчэ мяркуюць, як ім адсвяткаваць дзяржаўнае свята – 100-годдзе з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. А грамадзянская супольнасць краіны ўжо запусціла ўласны праект. Гаворыць Павел Няхаеў – адзін з куратараў праекта ARTES LIBERALIS 2017 – “Эпоха рэвалюцый”.

Такі адукацыйна-мастацкі фэст, які мы ладзім кожную вясну. Ён будзе доўжыцца тры тыдні. Агулам будзе каля 45 падзеяў: гэта лекцыі, дыскусіі, кінапрагляды, канцэрты, прэзентацыі, перформансы. Галоўная тэма – эпоха рэвалюцыі. Паспрабуем разгледзець ідэю рэвалюцыі з самых розных перспектываў. Пра рэвалюцыю будуць думаць і навукоўцы, і мастакі, і музыкі. Кожны прадставіць тое, над чым ён працуе, альбо свае думкі, свае творчыя даробкі на гэтую тэму.

Частка сустрэчаў у рамках праекта ARTES LIBERALIS ужо адбылася. Іншыя яшчэ чакаюць сваіх прыхільнікаў. Большасць з імпрэз пройдзе ў менскай галерэі “У нескладовае”.

[Not a valid template]Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара