Арцём Дубскі, якога расшуквалі некалькі дзён, знайшоўся на Акрэсціна



Арцём Дубскі прыехаў з Польшчы наведаць сваю сям’ю, якая жыве ў Асіповічах. 11 траўня яны паехалі ў Менск. Там Дубскага затрымалі, збілі, пасля чаго адвезлі на допыт у КДБ. З КДБ Дубскага выпусцілі толькі ўначы, узяўшы абавязацельства вярнуцца для дачы тлумачэнняў 12 траўня да 14:30. На наступны дзень Дубскі паехаў у КДБ і з тых часоў на сувязь не выходзіў.

Праз пяць дзён са сваякамі звязалася следчы па пытанні нанясення Дубскаму фізічных калецтваў.

Аказваецца, 13 траўня Дубскага даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі ў Менску.

Каля 0.30 яго туды прывезлі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Менска. Праз дзве гадзіны яны ж яго адтуль забралі. У мужчыны зафіксаваныя шматлікія гематомы і пашкоджанні на целе, паведамляе spring96.org.

Верагодна, пасля гэтага Дубскага даставілі на Акрэсціна, дзе ён і знаходзіцца. Вядома, што яго асудзілі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, на волю ён павінен выйсці 27 траўня.

[manual_related_posts]