Арыштаваная выкладчыца Менскага лінгвістычнага ўніверсітэту Крамянеўская



Выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Валерыя Крамянеўская арыштаваная на 14 сутак. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал „Студэнцкая думка”. Адзначаецца, што ва ўніверсітэце Крамянеўская выкладае расейскую мову як замежную. На 30 сутак арыштаваная затрыманая разам з ёй 18-гадовая Аляксандра Мішчанка.

Яны зьмешчаныя ў ізалятар на Акрэсціна. Абедзвюх затрымалі 13 жніўня ля Менскага абласнога суда, дзе праходзяць пасяджэнні па справе прадстаўнікоў каманды экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.