Астравецкая АЭС: крадзяжы і будаўнічы “бум”



Недалёка ад месца будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі інтэнсіўнымі тэмпамі ўзводзяцца прыватныя дамы мясцовых жыхароў.

Будаўнічы “бум” выкліканы таннымі матэрыяламі, якія па нізкіх коштах прапаноўваюць насельніцтву будаўнікі станцыі. Крадзяжы на аб’екце сталі паўсядзённасцю ў сувязі з істотным змяншэннем заробкаў працоўных. Як зазначае старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, самы танны ў свеце праект будаўніцтва атамнай станцыі можа стаць катастрофай як для Беларусі, так і для суседніх краінаў:

– Няма кантроля над уладай – ні грамадзянскага, ні парламенцкага. Будаваць атамныя станцыі – гэта як гуляць у “рускую рулетку”. Мы супраць таго, каб пры такім палітычным рэжыме адбывалася будаўніцтва такіх небяспечных аб’ектаў. Такое ўжо было. Гэта карупцыйны праект, на якім многія чыноўнікі пабудуюць сваё асабістае шчасце. А ў Беларусі як былі энергетычныя праблемы, так яны і застануцца.

Ужо напрыканцы бягучага года на Астравецкай атамнай электрастанцыі пачнецца мантаж рэактара для першага энергаблока.  Увод яго ў эксплуатацыю запланаваны на 2018 год. Будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі адмыслоўцы называюць “афёрай стагоддзя”: яно адбываецца без адпаведнага праекта, неабходнай экспертызы і  згоды суседняй Літвы.

Беларускае Радыё Рацыя  

[manual_related_posts]