Астролаг Наталля Сліж: Будзе вельмі цяжкі месяц для беларусаў



У лютым мае быць дзве ўнікальныя, па сваім значэнні даты: 2 лютага і 22 лютага 2022 года. Іх называюць люстранымі датамі. Асабліва апошняя – дата паліндром – аднолькава чытаецца як злева направа – гэтак і справа налева. У нумералогіі яна азначае тое, што Сусвет мае дапамагаць людзям ва ажыццяўленні іх планаў. Гэтыя даты маюць выключнае значэнне для пэўных сістэм ведаў. Наш карэспандэнт Якуб Сушынскі гутарыць на гэтую тэму з адмысловым госцем Рацыі гісторыкам і астролагам Наталляй Сліж, якая пралівае святло на астралагічны аспект гэтых датаў года.

– Што азначаюць люстраныя дні 22 лютага 2022 года ці 2 лютага 2022 года? што яны могуць азначаць і што яны могуць прынесці нам, беларусам, у прыватнасці?

– Нумаролаг вам больш падрабязна пра гэтыя даты скажа. Астролагі глядзяць на іншыя паказальнікі. У першую чаргу мы глядзім на дзень месяца і ў якім знаку ён знаходзіцца, таму што ў большоасці гэта ўплывае на наша жыццё, гэта самае бліжэйшае свяціла, якое на нас уплывае. Гэта будзе трэці дзень, а гэта ужо пачатак цыклу, перыяд, калі можна пачынаць новыя справы, заключаць новыя дамовы, нешта планаваць для сябе. Вельмі добра займацца фізічнай актыўнасцю, гэта ідзе цыкл да поўні – значыць мы можам займацца тым, што дадае нам сілы. Адзінае, што Меркурый яшчэ будзе заставацца рэтраградным, таму зусім з новымі справамі лепш крыху пачакаць. Сам Месяц будзе сыходзіць з Вадалея ў Рыбы і з медыцынскага пункту гледжання нагамі не варта займацца – ніякія хірургічныя аперацыі не рэкамендуюцца, але можна займацца, калі хірургічна, любымі іншымі часткамі цела. Ёсць такое правіла, у якім знаку месяц, тым мы не займаемся. Месяц пераходзіць у Рыбы і наблізіцца да Юпіцера – будзе вельмі многа эмоцый, бо Рыбы не могуць стрымліваць эмоцыі. У інтэлектуальнай дзейнасці будзе спрыянне для стратэгічных рэчаў, калі трэба нешта абгрунтаваць, прадумаць, больш глыбока прааналізаваць. А ў плане нейкіх рамантычных рэчаў, то Венера выйшла з рэтраграднасці, яна дазваляе рабіць нейкія закупы, але пры гэтым яна знаходзіцца ў знаку Казерога, то для нейкіх жарсцяў яна не будзе шмат магчымасцяў. Гэта такія агульныя характарыстыкі дня.

– Ёсць нейкі недавер да астралагічных ці нумералагічных прагнозаў.

– Недавер ідзе ад адсутнасці ведаў. Бо калі мы ведаем што такое астралогія, але не на падствае тыднёвых прагнозаў „гэтаму занку тое, а гэтаму тое”, то мы зусім па-іншаму ставімся. Любая галіна, што нумаралогія, што хірамантыя, што руналогія, – гэта цэлы комплекс ведаў. Ты вывучаеш, як гэта працуе і толькі тады ты можаш зразумець, гэта іншая форма матэрыі. Матэрыя – гэта не заўсёды тое, што мы можам памацаць рукамі. Матэрыя бывае розных відаў, мы ж у фізыцы не можам атам памацаць, але гэта не значыць, што ён не існуе. І зноў жа, любому чалавеку вельмі цяжка адыходзіць ад сваіх стэрэатыпаў і напрацовак. Тое, што не існуе фізічных прыбораў, якія могуць пэўныя астралагічныя рэчы падцвердзіць, не значыць, што яны не працуюць.

– Вось гэтая дата 22.02.2022 ці дае нейкія выклікі і магчымасці для беларусаў, як супольнасці?

– Даты, па вялікаму рахунку, мала што вырашаюць, даты могуць запускаць той ці іншы працэс. У беларусаў гэтая сітуацыя для таго, каб яны пачалі думаць і разважаць, а не стэрэатыпна падыходзіць да свайго жыцця. Сваімі стэрэатыпамі яны самі сябе загналі ў розныя рэчы. Інтэлект ніхто не адмяняў для вырашэння сітуацыі. А розныя даты яны проста даюць розныя магчымасці. Я ўжо давала прагноз, гэта будзе вельмі цяжкі месяц для беларусаў. Будзе вельмі шмат неспадзяваных рэчаў і яны ўжо пачаліся.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]