Асцярожна: туман на дарогах



Кіроўцаў заклікаюць быць асцярожнымі і захоўваць правілы бяспекі. Складанасць не толькі ў дрэннай бачнасці, але і ў тым, што пры нізкай тэмпературы ўтвараюцца наледзі. Адлегласць скажаецца, часам яна падаецца ў два разы большай, чым ёсць на самой справе. Гаворыць прэс-сакратарка мясцовае ДАІ Наталля Сахарчук:

– Рухацца аўтамабілем у тумане – гэта складанае майстэрства кіроўцы. Праблема заключаецца: ў кепскай бачнасці дарогі, дарожных знакаў, разметкі, адлегласці да сустрэчнага транспарта, кепскай чутнасці. Разбярэм сітуацыю: кепская бачнасць, вы едзеце, моцны туман. І вам здаецца, што, напрыклад, да аўтамабіля, які рухаецца наперадзе, значная адлегласць. Але насамрэч атрымліваецца зусім іншая сітуацыя, бо туман павялічвае адлегласці.

Таму калі вы трапілі ў паласу туману, то трэба знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю.

Беларускае Радыё Рацыя