Асуджаны да 30 гадоў турмы чэшскі лекар планаваў уцёкі ў Беларусь
У Менску Яраслаў Бартак планаваў папрасіць палітычнага прытулку.
Паводле абвінавачвання ў згвалтаванні сваіх асістэнтак і вымаганні Бартак адсядзеў тры гады. За гэты час, дзякуючы дапамозе людзей на волі, ён спрабаваў арганізаваць свае ўцёкі. Ён хацеў збегчы на верталёце ў Польшчу, а затым самалётам у Беларусь, дзе хацеў папрасіць палітычнага прытулку.
Калі справу выкрылі, аказалася, што з турмы Яраслаў Бартак планаваў тры забойствы з мэтай помсты, а таксама шантажаваў і вымагаў грошы на ўцёкі яшчэ ў трох іншых чалавек.
За гэтыя злачынствы краёвы суд Ліберэц, што на паўночным захадзе Чэхіі, асудзіў Яраслава Бартака на 18 гадоў. З улікам ужо адседжаных трох гадоў, паводле папярэдняга прысуду, яму застаецца адсядзець 27 гадоў.
Дэталі планаваных уцёкаў сталі вядомыя падчас расследавання другой справы супраць лекара.
Адразу пасля абвяшчэння прысуду ён падаў апеляцыю.
Паводле novinky.cz
Фота Jaroslav Švehla, Právo